Мэта праграмы: Курс накіраваны на навучанне асновам працы з медыя-кантэнтам, кіраванню сацыяльнымі сеткамі і стварэнню розных фарматаў візуальных матэрыялаў. Падыходзіць для ўсіх, хто жадае авалодаць навыкамі кантэнт-менеджменту і лічбавага старытэлінгу.
Структура курса:- Лекцыя 1: Кіраванне сацыяльнымі сеткамі
- Вучымся ствараць кантэнт для розных аўдыторый, распрацоўваем медыя-стратэгіі і кіруем профілямі.
- Лекцыя 2: Стварэнне нейравыяваў
- Агляд папулярных нейрасетак і тутарыял па стварэнні выявы з дапамогай Playground AI.
- Лекцыя 3: Платформа Canva і стварэнне мемаў
- Уводзіны ў Canva з акцэнтам на стварэнне мемаў — практычны тутарыял.
- Лекцыя 4: Стварэнне плакатаў мерапрыемстваў у Canva
- Пакрокавы тутарыял па стварэнні прывабных афіш і плакатаў для мерапрыемстваў.
- Лекцыя 5: Відэаафішы мерапрыемстваў у Canva
- Практычны занятак па стварэнні відэаафішаў з выкарыстаннем шаблонаў.
- Лекцыя 6: Дата-журналістыка: праца з дадзенымі
- Асновы працы з дадзенымі, падрыхтоўка інфармацыі для медыя.
- Лекцыя 7: Дата-журналістыка: старытэлінг лічбаў
- Як ператвараць дадзеныя ў гісторыі, зразумелыя шырокай аўдыторыі.
- Лекцыя 8: Стварэнне мемаў на платформе «Мем арсенал»
- Тутарыял па стварэнні арыгінальных мемаў з дапамогай «Мем арсенала».
Курс «Медыя-Fly» навучыць вас:- Хутка ствараць мемы, афішы і відэаролікі;
- Кіравацца алгарытмамі сацыяльных сетак для павелічэння ахопу;
- Выбудоўваць разумнае ўзаемадзеянне са СМІ.
Акуніцеся ў свет медыя і стварайце свой унікальны кантэнт!
Вынікі праграмы на 2024 год:- Усяго на курсе зарэгістраваліся 48 чалавек.
- Створана 116 артыкулаў, якія асвятляюць экалагічныя і сацыяльныя тэмы.
- Выпушчана 46 відэапрадуктаў (навіны, агляды, этнасерыял).
- Дадаткова створана больш за 800 фота і відэаматэрыялаў для платформаў TikTok і ВКонтакте.